Гарадзенец уцягваў сваю грамадзянскую жонку ў прастытуцыю. Разам яны зарабілі каля 300 даляраў, паведамляе «Перспектыва».
Мужчына пазнаёміўся з жанчынай на сайце знаёмстваў. Паміж імі завязалася перапіска. Потым яны вырашылі жыць разам. У нейкі момант у мужчыны з'явілася ідэя: зарабляць на прастытуцыі. Жанчына была не супраць. Кліентаў мужчына сам шукаў у інтэрнэце ад імя жанчыны, дамаўляўся з імі пра час, месца сустрэчы і суму.
«Заробак» жанчына аддавала сужыцелю, а ён ужо распараджаўся ім самастойна. Падчас чарговай сустрэчы з кліентам яе затрымалі супрацоўнікі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Гродзенскага РАУС.
Жанчына зарабіла агулам каля 300 даляраў. Ёй далі штраф, а супраць мужчыны распачалі крымінальную справу. Праводзіцца праверка.