Аварыя адбылася 26 снежня на 43 кіламетры аўтадарогі Р17 «Брэст-мяжа Украіны-Олтуш», каля вёскі Замшаны, паведамляе ДАІ Брэсцкай вобласці.
Фота: ДАІ Брэсцкай вобласці.
Трактар з прычэпам, які вёз навагоднія елкі, сутыкнуўся з грузавіком «МАЗ», гружаным друзам. Ад удару трактарыста выкінула на дарогу пад колы грузавіка — мужчына загінуў.