У 20-гадовага магілёўца ў аўдыторыі ВНУ знік кашалёк з грашыма. У партаманэце ляжалі 160 даляраў ЗША, 15 рублёў, пасведчанне кіроўцы і дзве банкаўскія карты.

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку высветлілі, што чужое скраў 20-гадовы раней не судзімы аднагрупнік хлопца. Проста на пары ён убачыў, што з кішэні курткі таварыша тырчыць кашалёк, і непрыкметна выцягнуў яго, а пасля працягнуў запісваць лекцыю.

Высветлілі асобу зламысніка дзякуючы камерам відэаназірання ў лекцыйным зале.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?