Пераможцам 8 сезона праекта «МайстарШэф» на ўкраінскім канале СТБ стаў 25-гадовы беларус Іван Мілановіч. Апошні выпуск кулінарнага шоу выйшаў вечарам 26 снежня, піша kp.ua
— Гэтыя эмоцыі ні з чым не параўнаць! Я працаваў над сабой кожны дзень, кінуў ранейшае жыццё, прыляцеў у новую краіну за некалькі тысяч кіламетраў, каб сёння падняць кубак пераможцы!!! Гэта не проста перамога — гэта пачатак новага раздзела ў маім жыцці! Я знайшоў новую справу, ад якой атрымліваю вар'яцкія кайф, прайшоў новы шлях, здабыў новых сяброў, каханага чалавека, ДОМ! Добрае завяршэнне майго доўгага пошуку сябе! — напісаў малады чалавек у сваім інстаграме.
Іван Мілановіч абышоў іншую суперфіналістку, 51-гадовую Анжэлу Ліпскую. Абое гатавалі ў фінале тры аўтарскія стравы: асноўную, закуску і дэсерт. Ваня, як дасведчаны падарожнік, у апошні час жыў у цёплых краінах (напрыклад, на Балі), выбраў мараканскую кухню. Анжэла, нягледзячы на сваё вегетарыянства, гатавала ўкраінскія стравы.
За перамогу ў праекце Іван Мілановіч атрымае 500 тысяч грыўняў (каля 39 тысяч рублёў) і паедзе вучыцца ў парыжскую школу Le Cordon Bleu. Аднак беларус ужо заявіў, што пасля гэтага хоча застацца ў Кіеве. Тым больш падчас праекта стала вядома, што ён знайшоў сваё каханне — Вольгу, якая была ўдзельніцай іншага шоу на СТБ «Халасцяк-8» і змагалася за ўвагу спевака Раждэна. Зараз дзяўчына працуе на тэлеканале.





