Радыёстанцыя «Беларусь» на гэтым тыдні падарыла вучням мінскай гімназіі № 23 аўдыёзборнік беларускіх народных казак на англійскай мове.

Як паведамляе прэс‑служба Белтэлерадыёкампаніі, у зборнік увайшлі творы, перакладзеныя супрацоўнікамі радыёстанцыі ў рамках праекта «Чароўны куфэрак».

«Мы лічым, што казкі стануць добрым дапаможнікам для вучняў у вывучэнні англійскай мовы, — зазначыў аўтар праекта Арсеній Якавенка. — Матэрыял дзецям добра вядомы на роднай мове, таму ім лягчэй будзе ўспрымаць тэкст і на англійскай. Спадзяемся, што праслухоўванне англамоўных аўдыётэкстаў будзе не толькі карысным, але і займальным».

Арыгінальны праект «Чароўны куфэрак» стартаваў у эфіры радыёстанцыі «Беларусь» два гады таму. Дзякуючы яму ў многіх краінах ужо пачулі больш за паўсотню беларускіх казак, перакладзеных на англійскую мову.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?