Пасольства Польшчы ў Беларусі паведамляе, што яго консульскія ўстановы выдаюць амаль палову ўсіх шэнгенскіх віз у Беларусі.
Змены, якія ўводзяцца з 2 студзеня 2019 года, «носяць чыста тэхнічны характар, іх мэта — яшчэ большая адкрытасць на патрэбы грамадзян Беларусі, якія ўязджаюць у Польшчу, а таксама ўязджаюць праз Польшчу ў іншыя краіны-члены Шэнгенскага пагаднення. Грамадзянам Беларусі, якія падаюць дакументы на атрыманне візы, гэтыя змены не прычыняць нязручнасцяў», — гаворыцца ў паведамленні.
Дыпламаты тлумачаць, што краіны-члены Шэнгенскага пагаднення ўніфікавалі пералік патрэбных дакументаў для афармлення візаў.
Сярод абавязковых дакументаў цяпер ёсць пацвярджэнне браніравання гасцініцы ў Польшчы на час знаходжання.
Раней візу «на закупы» выдавалі і без наяўнасці броні гатэля.





