shutterstock.com

shutterstock.com

У ходзе візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву ў суботу, 29 снежня, лідары дзвюх краін абмяркуюць, «як быць з дамовай 1999-га года» аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, а таксама фінансавыя запыты Мінска. Пра гэта сказаў прэс-сакратар прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў, перадае РБК.

«Тут пазіцыі абсалютна зразумелыя і паслядоўныя, многія пытанні могуць абмяркоўвацца толькі на найвышэйшым узроўні, і толькі з яго можа быць спушчана арыенціроўка, у які бок працаваць рабочай групе», — сказаў ён.

Рознагалоссі паміж дзвюма саюзніцамі ўзніклі з-за нафты і газу. Расія плануе да 2024 года абнуліць экспартную пошліну на нафту і нафтапрадукты і падняць стаўку падатку на здабычу карысных выкапняў. Беларусь, якая атрымлівае расійскую нафту без мыта, асцерагаецца, што з-за падатковага манеўру яе кошт для краіны вырасце, і Мінск губляе больш за $10 млрд за шэсць гадоў. Беларусь настойвае на кампенсацыі. У Маскве настойваюць, што падатковы манеўр — унутраная справа Расіі, адзначаў першы віцэ-прэм'ер і міністр фінансаў Антон Сілуанаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0