Прэзідэнт Косава Хашым Тачы паведаміў у фэйсбуку, што падпісаў у пятніцу пакет з трох законаў, які прадугледжвае стварэнне ў самаабвешчанай рэспубліцы паўнавартаснай арміі.
Паводле яго слоў, стварэнне ўласнага войска забяспечыць лепшую будучыню для новых пакаленняў.
«З самай высокай адказнасцю за дзяржаву і з гонарам паведамляю, што сёння я падпісаў законы, якія аформяць стварэнне косаўскай арміі. Праз дзесяць гадоў пасля абвяшчэння незалежнасці і праз 20 гадоў пасля вызвалення мы стварылі нашу армію», — сказаў Тачы.