Аляксандр Лукашэнка сёння на навагоднім балі для моладзі ў Палацы Незалежнасці танцаваў вальс з «Міс Беларусь — 2018» Марыяй Васілевіч, паведамляе БелТА.

Кіраўнік дзяржавы прызнаўся, што рады бачыць у Палацы Незалежнасці таленавітых, прыбраных і адухоўленых маладых людзей.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што прысутныя на балі маладыя людзі апынуліся ў Палацы Незалежнасці невыпадкова.

«Гэты баль — свайго роду падарунак за стараннасць, працавітасць, выдатную вучобу, за вашу ініцыятыўнасць. Тут найлепшыя, — заявіў кіраўнік дзяржавы. — Вы самая актыўная і прагрэсіўная частка нашага насельніцтва».

На навагодні баль у Палац Незалежнасці запрасілі амаль 300 студэнтаў і старшакласнікаў, якія дабіліся асаблівых поспехаў у вучобе, творчасці і спорце, навуковай і грамадскай дзейнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0