Пра задымленне ў адным з пад'ездаў дзевяціпавярховага дома ў Вілейцы па вуліцы Гагарына, 12 паведамілі 28 снежня каля трох гадзін ночы.

Калі прыехалі першыя выратавальнікі, вялікае задымленне было на чацвёртым і пятым паверхах.

Гарэлі ўваходныя драўляныя дзверы ў адной з кватэр. Агонь на дзвярах патушылі. Іншых крыніц узгарання не знайшлі.

Падчас пажару кватэра была зачыненая, гаспадароў дома не было.

Па словах інжынера інспекцыі нагляду і прафілактыкі Аляксандра Казакевіча, справай цяпер займаецца Вілейскі РАСК. Над устанаўленнем прычыны і магчымага вінаватага будуць працаваць следчыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?