Суд сёння ў выязным пасяджэнні разгледзеў крымінальную справу па абвінавачванні прапаршчыка ў гвалце над вайскоўцамі.

Мужчына быў старшыной роты матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння радыётэхнічнай брыгады Вайскова-паветраных сілаў і войскаў супрацьпаветранай абароны. Ён збіў двух салдат.

Аднаму радавому былі нанесены лёгкія цялесныя пашкоджанні і траўмы, другому — пабоі. Прапаршчык быў п'яным.

Мужчыну прысудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму і штрафу 2450 рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0