З 2 студзеня ў Беларусі зменяцца рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва. Пра гэта tut.by паведамілі дзве крыніцы. Але ў гэты раз год пачнецца са зніжэння, а не з павышэння цэннікаў.

Рознічныя цэны на дызельнае паліва знізяцца на 1 капейку за літр, а 92-га і 95-га бензіну — на 2 капейкі.

Такім чынам з 2 студзеня цана 1 літра бензіну АІ-92-К5-Еўра складзе 1 рубель 41 капейка, АІ-95-К5-Еўра - 1 рубель 52 капейкі, ДТ - 1 рубель 53 капейкі.

Зніжэнне коштаў на днях анансаваў канцэрн «Белнафтахім».

Апошні раз цэны на паліва змяняліся 16 снежня, тады падаражэлі ўсе віды паліва, акрамя 92-га.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0