Ратавальнікі дасталі з-пад завалаў на месцы выбуху ў жылым доме ў Магнітагорску целы 21 чалавека, паведамляе МНС. Лёс яшчэ прыкладна 20 чалавек пакуль па-ранейшаму невядомы, пішуць інфармагенцтвы.

У панядзелак у Магнітагорску ў адной з кватэр 10-павярховіка адбыўся выбух, як мяркуецца, бытавога газу, пасля чаго абрынуўся адзін з пад'ездаў.

За час пошукавай аперацыі удалося выратаваць пяць чалавек, у тым ліку 11-месячнае дзіця.

Разбор завалаў працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0