Каля 80% беларускіх школаў плануецца забяспечыць шырокапалосным высокахуткасным доступам у інтэрнэт, паведаміў дырэктар галоўнага інфармацыйна-аналітычнага цэнтра Міністэрства адукацыі Беларусі, доктар тэхнічных навук Мікалай Лістапад.

За апошнія два гады кампутарзыцыя ўзрасла, і 98% школаў маюць доступ у інтэрнэт. Аднак пры падліках улічваюцца і тыя ўстановы, дзе кампутар і мадэм ёсць у дырэктара школы, які можа толькі атрымліваць электронным паведамленні.

Як паведаміў М.Лістапад, толькі шырокаполосны высокахуткасны доступ у інтэрнэт з выкарыстаннем сучасным тэхналогіяў, напрыклад, ADSL можа разглядацца як паўнавартасны. Прыблізна ў 20% школ яго забяспечыць тэхнічна немагчыма, у астатніх ён будзе ўсталяваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?