Камісія па найменаванні і перайменаванні праспектаў, вуліц, плошчаў і іншых складовых частак Мінска прапануе надаць імя беларускай асветніцы Еўфрасінні Полацкай скверу ў межах вул. Прытыцкага і Еўфрасінні Полацкай, а імя выдатнага фізіка, вынаходніка ў галіне электронікі і радыётэхнікі Ніколы Тэслы - праектаванай вуліцы № 3 на тэрыторыі шматфункцыянальнага комплексу «Мінск-Мір».

Нікола Тэсла — вынаходнік сербскага паходжання. А комплекс «Мінск-Мір» будуе сербскі інвестар.

Нікола Тэсла — вынаходнік сербскага паходжання. А комплекс «Мінск-Мір» будуе сербскі інвестар.

Таксама ўнесены прапановы назваць вуліцай Банцараўскай праезд № 3 у раёне вул. Зацень (па імі гарадзішча Банцараўшчына пад Мінскам), а вуліцай Бялградскай — праектуемую вуліцу № 5 на тэрыторыі эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплексу «Мінск-Мір».

Гараджан запрашаюць паўдзельнічаць у абмеркаванні і выказаць сваё меркаванне па прапанаваных найменнях.

Упраўленне культуры Мінгарвыканкама прымае меркаванні жыхароў горада па прапанаваных назвах з 3 студзеня 2019 года на працягу 2 тыдняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0