Фота: mnpz.by

Фота: mnpz.by

Мазырскі НПЗ атрымаў станоўчыя вынікі выпрабаванняў доследна-прамысловай партыі бензіну АІ-100-К5-Еўра, паведамілі БелТА на прадпрыемстве.

АІ-100-К5-Еўра распрацоўваўся для прымянення ў рухавіках аўтамабіляў любога тыпу, вытворцамі якіх у інструкцыі па эксплуатацыі дазволены актанавы лік, не меншы за 95.

«Пры выкарыстанні АІ-100-К5-Еўра павышаецца ККД рухавіка, што прыводзіць да паляпшэння хуткасных характарыстык аўтамабіля. АІ-100-К5-Еўра дазваляе атрымаць максімальную магутнасць, палягчае запуск і зніжае ўдзельны расход паліва», — адзначылі на Мазырскім НПЗ.

Акрамя таго, паніжанае ўтрыманне серы, бензолу і араматычных вуглевадародаў памяншае карозію на дэталях аўтамабіля. Збалансаваны фракцыйны склад паліва зніжае колькасць шкодных выкідаў у атмасферу, сцвярджаюць на Мазырскім НПЗ.

Як чакаецца, новы від бензіну стане даступны на беларускіх запраўках, а таксама будзе пастаўляцца на экспарт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0