Аляксандр Лукашэнка ў спачуванні, накіраваным Уладзіміру Пуціну, адзначыў, што ў Беларусі з трывогай і напругай сачылі за ходам пошукава-выратавальных работ у горадзе Магнітагорску, піша БелТА.
«Ад імя беларускага народа і ад сябе асабіста выказваю Вам, паважаны Уладзімір Уладзіміравіч, усяму брацкаму народу Расіі самыя шчырыя і глыбокія спачуванні, перадаю словы спагады і падтрымкі родным і блізкім загінулых», — падкрэсліў Лукашэнка.