«Азіяцкія крамы» з танным адзеннем сталі сапраўднай праблемай для беларускіх прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці, заявіў старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў лёгкай прамысловасці Міхаіл Касцян. Паводле яго слоў, беларускаму тавару складана канкураваць з такой прадукцыяй праз яе нізкія цэны.

«Вытворцы з краін Паўднёва-Усходняй Азіі запаланілі наш рынак таварамі неналежнай якасці і па коштах значна ніжэйшых, чым на наш айчынны прадукт. Гэта выклікае зніжэнне попыту на тавары беларускай лёгкай прамысловасці, што, у сваю чаргу, негатыўна адбіваецца і на ўзроўні заработнай платы работнікаў галіны», — падкрэсліў Міхаіл Касцян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0