Huawei пакарала двух супрацоўнікаў за публікацыю навагодняга віншавання ў твітары кампаніі з тэлефона iPhone.

Твіт, апублікаваны 31 снежня, казаў: «Шчаслівага 2019 года ад Huawei!», аднак было бачна, што паведамленне апублікавана з iPhone. Публікацыя была амаль адразу выдаленая, аднак яе скрыншоты шырока разышліся ў СМІ.

Паводле афіцыйнага каментарыя кампаніі, памылка была звязана з тэхнічнымі праблемамі — Кітай блакуе доступ да многіх замежных вэб-сайтаў, уключаючы Twitter, і многія карыстальнікі і кампаніі выкарыстоўваюць VPN, каб абысці блакіроўку.

Аднак з-за тэхнічных праблем у той дзень кампанія, якая адказвае за сацыяльныя сеткі Huawei, не змагла абысці блакаванне. Для таго, каб павіншаваць карыстальнікаў ад імя кампаніі, у iPhone уставілі ганконгскую сім-карту і адправілі твіт, не правяраючы, як ён будзе выглядаць пасля публікацыі.

Супрацоўнік, які памыліўся, атрымаў ніжэйшую пасаду, яго зарплата скарацілася на $727. Яго непасрэднаму кіраўніку на год замарозілі індэксацыю заработнай платы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0