5 студзеня два браты загінулі на пажары ў вёсцы Пястуніца Віцебскага раёна, паведамілі ў МНС.

Калі ратавальнікі прыбылі да месца, адбывалася адкрытае гарэнне даху і ўнутры дома. Работнікі МНС знайшлі ў пакоі на падлозе загінулага 46-гадовага гаспадара, а на ложку яго 49-гадовага брата.

Адной з асноўных версій пажару з'яўляецца неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні ў нецвярозым стане.

У выніку пажару ў доме знішчаны дах, пашкоджаныя столь, сцены і маёмасць.

Паведамляецца, што з пачатку года на пажарах у Віцебскай вобласці загінулі 9 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?