Фота Bangkok Post

Фота Bangkok Post

У Тайландзе не менш за 6 чалавек загінулі і каля 50 пацярпелі ў выніку ДТЗ з двухпавярховым турыстычным аўтобусам у правінцыі Патумтхані, паведамляе БелТА са спасылкай на Bangkok Post.

Аварыя адбылася ноччу 6 студзеня падчас дажджу. Аўтобус турыстычнай кампаніі Prayad ехаў у Бангкок. Кіроўца рэзка затармазіў, каб пазбегнуць сутыкнення з другім транспартным сродкам, і аўтобус перакуліўся.

У выніку аварыі загінулі мужчына, чатыры жанчыны і дзіця. Яшчэ 50 чалавек атрымалі розныя траўмы і былі шпіталізаваныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0