Прэзыдэнт Украіны заявіў, што NATO не пайшло на збліжэнне з Кіевам, баючыся жорсткай пазіцыі Расіі.

У інтэрвію карэспандэнту Бі‑Бі‑Сі Гэбрыэлу Гейтхаусу украінскі лідэр адзначыў, што сяброўства ў паўночнаатлантычным альянсе магло б гарантаваць незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць Украіны.

«За XX стагоддзе Украіна шэсць разоў абвяшчала незалежнасць. Пяць разоў мы яе гублялі. З аднае прычыны: за намі ніколі не стаялі міжнародныя гарантыі — нашай тэрытарыяльнай цэласнасьці і суверэнітэту, — сказаў Юшчанка. — Палітыка NATO пашырае на ўсход Еўропы зону стабільнасці і міру. Пэўны, што краіны Еўрасаюза вельмі зацікаўленыя ў пашырэнні зоны стабільнасці».

Адказваючы на пытанне, ці згодны ён з думкай, што NATO спалохалася устанаўлення больш цесных сувязяў з Украінай праз жорсткі супраціў Расіі, Юшчанка сказаў: «Для мяне відавочна, што гэта так».

«І ў асяродку NATO і па‑за блокам не хапіла палітычнага духу рэалізаваць ў чыстым выглядзе тыя прынцыпы, на якіх базуецца праца гэтага інстытуту, — сказаў прэзідэнт Украіны.
Украіна — гэта не чыясь правінцыя, Украіна — гэта суверэнная дзяржава. І адным з нашых фундаментальным правоў як суверэннай дзяржавы — гэта права фармавання палітыкі ў галіне бяспекі».

Падчас апошняга саміта NATO у Брусэлі Украіна — а таксама Грузія — не атрымалі запрашэння далучыцца да Плану дзеянняў адносна сяброўства ў альянсе — дакументу, што пачынае фармальную працэдуру ўступлення ў ваенна‑палітычны блок.

Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0