Увечары панядзелка прайшоў паўфінал «Еўрафэста» – беларускага адбору на музычны конкурс «Еўрабачання».
Журы вызначыла пяцёрку шчасліўчыкаў, якія возьмуць удзел у студзеньскім фінале.

На сцэне ў студыі Белтэлерадыёкампаніі выступілі 15 канкурсантаў (сола, дуэтам, гуртам ды інш.),

з якіх прафесійнае журы – старшыня Анатоль Ярмоленка (ён выступаў па-беларуску), Ядвіга Паплаўская, Аляксандр Ціхановіч, Васіль Раінчык, Іна Афанасьева, кампазітар Леанід Шырын, першы намеснік міністра культуры Уладзімір Рылатка ды інш. – выбралі пяцёрку фіналістаў.

Імі сталі:

Пётр Ялфімаў (Eyes that never on), Litesound і Дакота (Carry on), Даменіка (My day), Ветер в голове (Or or and), Gunesh (Fantastic girl),

Хоць квота ў пяць шчасліўчыкаў была занадта. Летась фіналістаў было трое, сёлета таксама было б дастаткова.

Беларуская песня Дакоты (Цябе адчуваю) падалася досыць няўцямнай з незразумелым рускамоўным рэпам аднаго з падтанцоўшчыкаў у камуфляжы (прывітанне брыгадзе 3214?).

Не раўня англамоўнай песні, што Дакота выканала разам з Litesound. А каб яе яшчэ на беларускую перакласці.

А лепшым з канкурсантаў быў Пётра Ялфімаў. Але гэта толькі прыватная думка (наконт песень Дакоты і Ялфімава).

Фінал беларускага конкурсу пройдзе ў студзені. Там беларускага кандадата на конкурс «Еўрабачання» выберуць гледачы.

Конкурс «Еўрабачання» пройдзе ў траўні 2009 г. у Маскве.

Летась Беларусь прадстаўляў Руслан Аляхно, які стаў адным з аўтсайдэраў у адным з паўфіналаў.

P.S.

А найлепей у гэты вечар праспявалі – і выглядалі – Аляксандра і Канстанцін (натуральна, па-за конкурсам) з рэміксам на песню «Мой Галілей», з якой яны выступілі чатыры гады таму на «Еўрабачанні».

Мікола Трайчанскі

 Litesound i Дакота

Litesound i Дакота

 Гюнеш. Пасля конкурсу яна заявіла, што дзеля фіналу гатова памяняць песню на лепшую.

Гюнеш. Пасля конкурсу яна заявіла, што дзеля фіналу гатова памяняць песню на лепшую.

 Пётра Ялфімаў.

Пётра Ялфімаў.

Фота photo.bymedia.net

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0