Віталь Гуркоў апублікаваў у інстаграме фота і відэа паходу ў цырк з гімнасткай Меліцінай Станютай. Дзяўчына падарыла атлету пацалунак у шчаку. Адзначым, Станюта ў інтэрв'ю не каментуе стасункі з Гурковым.

«Шчаслівым быць нескладана. Дастаткова ўспомніць дзяцінства! Будынак і арэна цырка здаваліся велічэзнымі, а салодкая вата была касмічным ласункам! Ну а Новы год, дык гэта заўсёды казка! А цяпер ці то я вырас, ці дамы селі! Калі б не Меліціна Станюта побач, хацеў бы застацца ў тым свеце навечна!!! Жадаю ўсім шчаслівага Раства! Не хварэйце! Беражыце Адзін аднаго! - напісаў Гуркоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0