1 студзеня Алеся Казей сышла з хаты ў вёсцы Возера Уздзенскага раёна і яе месцазнаходжанне не было вядома.
Дзяўчына вярнулася дадому мінулай ноччу. Паводле яе слоў увесь гэты час яна знаходзілася ў сяброў. Жыццю і здароўю непаўналетняй нічога не пагражала, паведамляе мінская абласная міліцыя.
Прычыны ўчынку дзяўчыны высвятляюцца. Адна з версій - сварка з бацькамі.