president.gov.by

president.gov.by

7 студзеня Аляксандр Лукашэнка сустрэў Раство ў Храме-помніку ў гонар Усіх Святых.

Падчас набажэнства было адзначана, што над будаўніцтвам Храма-помніка працавалі многія людзі. «Часы былі няпростыя, але мы ўзвялі гэты храм. Ён аднагодак нашай незалежнай, суверэннай Беларусі. Няхай ён будзе заўсёды сімвалізаваць наш суверэнітэт.

І ўсім, хто дрэнна глядзіць на нас, будзе адназначна казаць пра тое, што пад бізуном мы больш ніколі хадзіць не будзем, — цытуе словы Лукашэнкі яго прэс-служба.

Ён падкрэсліў, што беларусы — горды, незалежны, талерантны і вельмі добры народ, які заўсёды добра ставіцца да ўсіх сваіх суседзяў, у тым ліку расіянаў і ўкраінцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0