Паўабаронца каталонскай «Барселоны» Аляксандр Глеб у шосты раз стаў найлепшым футбалістам года ў Беларусі. Апытанне правяла найбольшая спартыўная газета краіны «Прессбол».

Папярэднія перамогі Глеба былі зафіксаваныя ў 2002, 2003, 2005, 2006, 2007 гадах. Ніхто яшчэ не перамагаў у падобных апытанках так шмат. Чатыры тытулы найлепшага футбаліста краіны ў Сяргея Гоцманава, які гуляў яшчэ ў 1980‑ыя.

У выніку галасавання Аляксандар Глеб набраў 624 пунты. Другі радок заняў нападаючы сенсацыйнага БАТЭ Віталь Радзівонаў (466 пунктаў), ён, дарэчы, перамог у апытанні балельшчыкаў. Трэцяе месца дасталася апорніку «Растова» Аляксандру Кульчаму — 312 пунктаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?