Калі ратавальнікі прыбылі на месца, дом гарэў адкрытым полымем. Агнём былі знішчаны дах і перакрыцце.
Пад абломкамі згарэлых будаўнічых канструкцый былі знойдзены целы двух загінулых. Гэта гаспадар дома 1949 года нараджэння і яго сужыцелька 1968 года нараджэння.
Па словах суседзяў, абодва злоўжывалі спіртным. Асноўная версія ўзнікнення пажару — неасцярожнасць пры курэнні.
0
0
0
0
0
0