Раніцай 7 студзеня каля аршанскага начнога клуба мясцовыя даішнікі спынілі аўтамабіль «Вольва». Высветлілася, што кіроўца быў п’яны.

На мужчыну склалі адміністратыўны пратакол.

У тэлеграм-канале блогера Nexta з'явілася інфармацыя, што затрыманы - міліцыянт.

Пазней сапраўды высветлілася, што малады чалавек — супрацоўнік міліцыі. 21-гадовы мужчына мае званне лейтэнанта і працуе начальнікам атрада ў аршанскай калоніі №8.

Ці будуць у лейтэнанта праблемы на працы праз гэты выпадак, пакуль невядома.

Дарэчы, за першы тыдзень года было затрымана п'яных 55 кіроўцаў, распавялі «Нашай Ніве» ў прэс-службе міліцыі Віцебскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?