Здарэнне адбылося яшчэ ў маі ў сталічнай Серабранцы.

66-гадовы мужчына звярнуўся ў міліцыю з заявай на сваю 38-гадовую сужыцельку і яе 45-гадовую сяброўку, паведамляе мінская міліцыя.

Ён распавёў, што з яго кватэры зніклі 5 100 даляраў.

Высветлілася, што яго каханая ведала, што мужчына захоўвае немалую суму. Яна падзялілася ведамі са старэйшай каляжанкай, а тая прапанавала гэтыя грошы скрасці. Жанчына так і паступіла. На гэтыя грошы яны адправіліся ў Італію.

Калі мужчына выявіў прапажу, то спачатку запатрабаваў вярнуць грошы. Але калі зразумеў, што высілкі марныя, звярнуўся ў міліцыю.

Жанчыны затрыманыя і змешчаныя ў ізалятар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0