Блогерка Шырын Нарчаева стала вядомай пасля правакацыйнай фотасесеіі, дзе яна здымалася без верхняга адзення, але ў нацыянальных казахскіх упрыгожаннях. Многія ў Кахастане палічылі гэта абразай краіны і жанчын.
Шырын Нарчаевай 18 гадоў, а родам яна з горада Тараз, што ў паўднёвым Казахстане.
«Цела для мяне ўсяго толькі абалонка. Няма чаго саромецца — грудзі ёсць у кожнай дзяўчыны, мы ўсе аднолькавыя», — сказала сама Шырын.
Дзяўчыне пасыпаліся пагрозы ў сацыяльных сетках. А мужчыны мястэчка Сарбастау Алмацінскай вобласці нават выйшлі на адмысловы мітынг, каб асудзіць юную блогерку.
Некалькі дзясяткаў жыхароў пасёлка ў відэазвароце абвінавацілі дзяўчыну ў бессаромнасці і заклікалі стаць на шлях выпраўлення, пакуль не позна. «Сваім раздзяваннем яна абразіла не толькі казахскі народ, але і ўвесь жаночы род», — сказалі жыхары Сарбастау.





