У Беларусі распрацавалі праект закона «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі». Па планах, у красавіку яго унясуць у парламент. Калі ўсё пройдзе гладка, з 1 студзеня 2023 года ў краіне наймальнікам ўсталююць квоту для прыёму на працу людзей з інваліднасцю, піша TUT.by са спасылкай на Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.

У дакуменце пазначана, што наймальнікам усталёўваецца квота для прыёму на працу людзей з інваліднасцю «у памеры 3% ад сярэдняспісачнай колькасці работнікаў». У гэтую колькасць не ўносяцца работнікі, у якіх шкодныя і/або небяспечныя ўмовы працы. Ад квоты вызваляюцца арганізацыі, маёмасць якіх знаходзіцца ва ўласнасці грамадскіх аб’яднанняў людзей з інваліднасцю.

Мясцовыя органы ўлады вызначаюць мінімальную колькасць працоўных месцаў (у тым ліку спецыялізаваных) для людзей з інваліднасцю. Саўмін вызначае парадак ўстанаўлення квоты і яе выканання.

Адзначым, што ў Расеі такая квота ўжо дзейнічае.

Праект закона прадугледжвае і іншыя артыкулы. Напрыклад, сёмы — аб забароне дыскрымінацыі па прыкмеце інваліднасці. У дадзеным выпадку пад дыскрымінацыяй маецца на ўвазе любое адрозненне, выключэнне або абмежаванне па прычыне інваліднасці, калі гэта робяць з мэтай прыніжэння або адмаўлення правоў і свабод чалавека. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?