У міліцыю Віцебска сталі паступаць заявы ад жыхароў шматпавярховікаў аб тым, што па начах хтосьці абкрадае іх падвалы. Не грэбавалі зламыснікі нават старымі рэчамі. Падчас чарговага крадзяжу іх здабычай сталі старыя шпалеры і пара малаткоў. Усяго за час сваёй крымінальнай дзейнасці ахвярамі начных узломшчыкаў сталі больш за 50 чалавек.

Як высветлілася, крадзяжамі займалася пара сужыцеляў. 23-гадовы мужчына і яго 36-гадовая сяброўка падыходзілі да справы грунтоўна. Для чарговага «паходу» яны бралі напракат аўтамабіль і на ім пад'язджалі да дома.

Нарабаваная маёмасць вывозілася ў гаражы, і захоўвалася там. Злодзеі не спяшаліся прадаваць скрадзенае, а таму практычна ўсё выкрадзенае падчас шматлікіх крадзяжоў атрымалася знайсці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0