З пачатку году да верасня ён вырас на 16,5 працэнта. Тым часам у лістападзе краіна пазычыла яшчэ прынамсі мільярд.
Сукупны замежны доўг Беларусі павялічыўся на 16,5%, або на 2 млрд. 63,5 млн. долараў, і на 1 кастрычніка 2008 года склаў 14 млрд. 557 млн. даляраў. Пра гэта сведчаць звесткі Нацыянальнага статыстычнага камітэта (Белстат).

За трэці квартал (ліпень—верасень) 2008 года замежны доўг павялічыўся на 3,1%, або на $441,4 млн.

У структуры сукупнай запазычанасці замежны доўг органаў дзяржаўнага кіравання ў студзені—верасні 2008 года ўзрос на 5,3% да $2 млрд. 144,2 млн. Прамыя інвестыцыі (міжфірменнае крэдытаванне) павялічылася за тры кварталы на 49,5% да $759,9 млн. на 1 кастрычніка.

Замежная запазычанасць камерцыйных банкаў узрасла з пачатку года на 21,4% да $3 млрд. 120,7 млн. . Знешні доўг іншых сектараў эканомікі павялічыўся на 19,2% да $8 млрд. 81,6 млн. на 1 кастрычніка 2008 года.

Замежны доўг органаў грашова‑крэдытнага рэгулявання скараціўся на 24,4% і склаў на 1 кастрычніка 2008 года $450,6 млн.

Паводле Аляксей Арэшка, БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0