У гэтыя выхадныя жыхар Слуцка Міхаіл Бойка купіў у краме слуцкі хлеб з алюмініевай заклёпкай. На Слуцкім хлебазаводзе «Кур'еру» сказалі, што яны гатовыя прыехаць да случчака дадому і абмяняць хлеб.

Фота: kurjer.info.

Жыхар Слуцка распавёў, што ўбачыў заклёпку ў хлебе, калі дзіця папрасіла адрэзаць яму скарыначку. Прадукт мужчына прынёс з сабой.

На Слуцкім хлебазаводзе «Кур'еру» сказалі, што «знаходка» падобная на заклёпку формы для выпечкі хлеба.

«З дапамогай гэтых заклёпак мацуюцца формы-трайнікі. Мы іх перыядычна абнаўляем на новыя, больш трывалыя. Мабыць, гэта была старая форма, якая выкарыстоўвалася перад Новым годам, калі не хапала новых. Такая праблема ёсць. Хлеб пакупніку могуць абмяняць у любой краме. Або калі пакінеце яго адрас, мы прывязем яму ўсё, што трэба», — сказала Марыя Гусак, начальнік вытворча-тэхналагічнай лабараторыі Слуцкага хлебазавода.

Марыя Гусак таксама дадала, што гэтыя заклёпкі застаюцца толькі на паверхні, унутр яны патрапіць не маглі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?