Магілёвец, які загінуў у парку Падніколле, катаўся з горкі на аўтамабільнай камеры. Пра гэта распавяла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Анастасія Лаўрыновіч.

Чытайце таксама: У Магілёве на Каляды загінуў хлопец — ён з'ехаў з горкі на цюбінгу і ўрэзаўся ў ліхтар

Як раней паведамлялася, позна увечары 6 студзеня двое маладых людзей каталіся з горкі ў парку Падніколле. Пры чарговым спуску на аўтамабільнай камеры, адзін з іх, 24-гадовы жыхар Магілёва, стукнуўся галавой аб ліхтарны слуп. Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі канстатавала яго смерць. Другі хлопец не пацярпеў.

Праводзіцца праверка, прызначаны адпаведныя экспертызы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?