Плакаты з надпісамі «Тут толькі рускія» і «Тут толькі эстонцы» на рускай і эстонскай мовах з'явіліся на трамвайных прыпынках Таліна, каб прыцягнуць увагу грамадскасці да праблемы раз'яднанасці краіны. Пра гэта паведаміла лідарка партыі Eesti 200 Крысціна Калас, паведамляе Postimees.

«Расколатае грамадства — наша рэальная праблема. Хай першым кіне ў мяне камень той, хто скажа, што сэнс плакатаў не з'яўляецца праўдай», — сказала яна.

Калас дадала, што гэта была спланаваная акцыя. «Я прашу прабачэння ва ўсіх, каго закранулі гэтыя плакаты. Мэта Eesti 200 — каб у будучыні больш ніколі не было прычын для размяшчэння падобнай рэкламы», — сказала на заканчэнне палітык.

Рускія — найбуйнейшая этнічная меншасць Эстоніі. Пры гэтым доля рускіх сярод грамадзян Эстоніі ніжэйшая за іх долю сярод усяго насельніцтва краіны, паколькі грамадзянамі ў 1990-я былі прызнаныя толькі грамадзяне даваеннай Эстонскай Рэспублікі, а таксама іх нашчадкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0