У Лонданскім міжнародным аэрапорце «Хітроў» былі адмененыя ўсе рэйсы з-за з'яўлення беспілотніка, паведамляе The Telegraph.

Па словах прадстаўніка аэрапорта, палёты прыпынілі ў якасці меры перасцярогі. Аэрапорт супрацоўнічае з прадстаўнікамі праваахоўных органаў для вырашэння сітуацыі.

Пазней стала вядома, што Хітроў аднавіў адпраўку рэйсаў праз гадзіну пасля паведамлення пра часовае прыпыненне вылетаў у сувязі са з'яўленнем дрона.

Нагадаем, 21 снежня другі па велічыні аэрапорт Лондана Гатвік аднавіў працу пасля таго, як быў закрыты на працягу 36 гадзін праз з'яўленне беспілотніка.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна