Пяцёрку ў шорт‑лісце склалі кнігі «Анадыямэна» Галіны Дубянецкай, «Жыць не страшна» Барыса Пятровіча, «Мільярд удараў» Юры Станкевіча, «Берлібры» Андрэя Хадановіча і «Бег» Аляксея Талстова.

Усе яны выйшлі ў недзяржаўных выдавецтвах. Ініцыятар прэміі, што была заснавана ў 1993 г., Алесь Аркуш кажа:

«Найбольшы розгалас атрымалі тыя кніжкі, якія маюць вялікую рэкламную кампанію.
Раман «Бег» выдавец Зміцер Вішнёў ужо цэлы год рэклямаваў. Людзі гэтую кніжку чакалі і ясна, што на яе адразу звярнулі ўвагу. Ці кніжка Дубянецкай. Гэтая паэтка стартанула з першай кніжкай у 45 гадоў, але яе ведаюць даўно як выдатную паэтку, яшчэ з часоў аб’яднання «Тутэйшыя».

Лаўрэатамі «Глінянага Вялесу» станавіліся: Ігар Бабкоў, Людка Сільнова, Алесь Разанаў, Славамір Адамовіч, Лявон Вашко, Уладзімір Арлоў, Мікола Папека, Сяргей Астравец, Віктар Слінко, Альгерд Бахарэвіч, Пятро Васючэнка, Алена Брава, Сяргей Дубавец, Валянцін Акудовіч, Алег Мінкін.

Уручэньне прэміі адбываецца ў Полацкім музеі беларускага кнігадруку.

Паводле Радыё Свабоды

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0