Генеральная пракуратура вынесла папярэджанні старшыні АГП Анатолю Лябедзьку, а таксама лідэру «Маладых дэмакратаў» Міхаілу Пашкевічу.

«У панядзелак атрымалі позву з’явіцца ў пракуратуру. Прычым, нідзе не пазначалася з якой прычыны нас выклікаюць. У пракуратуры мне і Лябедзьку паведамілі, што

мы можам мець дачыненне да выдання газеты «Глоток воздуха», а таксама да падрыхтоўкі матэрыялу «Сакрэтныя продажы зброі, ці Чыю задніцу прыкрывае генеральная пракуратура».
У артыкуле расказвалася, што Беларусь магла пастаўляць зброю калумбійскім паўстанцам. Мы сказалі, што ня маем да выдання ніякага дачынення», — кажа М.Пашкевіч.
Палітыкаў папярэдзілі, што супраць іх могуць быць заведзеныя крымінальныя справы па артыкулах 367 КК «Паклёп на кіраўніка краіны», а таксама 369 КК «Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь».
А таксама былі прэтэнзіі наконт таго, што газета незарэгістраваная, хаця і мае наклад 70 тысяч асобнікаў.

Папярэджанне выпісанае намеснікам генеральнага пракурора Аляксеем Стукам, які ў свой час выпісваў ордэны на ператрусы ў кватэрах журналістаў замежных тэлеканалаў і радыёстанцый.

Разам з тым, Лябедзька так і не атрымаў адказ на запыт у генпракуратуру, ці будзе ён выключаны са спісаў невыязных.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?