Нагодай для разводу заснавальніка Amazon Джэфа Безаса аказаліся рамантычныя адносіны з былой тэлевядучай Ларэн Санчэс (Lauren Sanchez), паведамляе Page Six.

7 студзеня мільярдэра заўважылі з палюбоўніцай спачатку на ўручэнні прэміі «Залаты глобус», а затым на вечарыне Amazon. Каб апярэдзіць публікацыю чутак і фатаграфій, зробленых відавочцамі, Безасу прыйшлося паспяшацца з абвяшчэннем разводу.

Па інфармацыі выдання, Безас расстаўся з жонкай восенню 2018 года неўзабаве пасля святкавання 25-годдзя вяселля. Ужо ў кастрычніку яго бачылі з Санчэс, якая да таго часу таксама рассталася з мужам — кіраўніком аднаго з найбуйнейшых галівудскіх агенцтваў.

Сем'і Безаса і Санчэс жывуць у Сіэтле і знаёмыя не адзін год. Былая тэлевядучая супрацоўнічала з аэракасмічнай кампаніяй Безаса Blue Origin: яна пілатавала верталёт, з якога вялася паветраная відэаздымка.

Чытайце таксама:

Самы багаты чалавек у свеце абвясціў пра развод пасля 25 гадоў шлюбу

Журналісты падлічылі, колькі атрымае жонка самага багатага чалавека пасля разводу. Вельмі шмат

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0