Ехаў нядаўна са Смалявічаў у Мінск і па дарозе узяў жанчыну, якая галасавала на ўзбочыне. Размаўляла яна па-руску настолькі выразна, што адчувалася — родам аднекуль з-за усходняй мяжы. Вось-вось — і скажа што-небудзь накшталт «поребрик». Так і апынулася — яна сама паведаміла, што родам з Расіі, жыла і працавала там, а цяпер асела ў Беларусі. Вядома, я адразу вырашыў дыстанцыявацца ад абмеркавання ўсіх палітычных пытанняў, бо надта не хацеў выслухоўваць чарговыя прамовы пра братэрскія народы і пра гістарычную праўду ад тых, чые мазгі прамытыя прапагандай.

Але жанчына сама хутка перайшла на палітычныя тэмы. Як толькі мы загаварылі пра архітэктурную спадчыну, яна вымавіла: «Я ўсё думаю — якой бы цудоўнай зараз была наша Беларусь, каб не 1795 год!» І потым яшчэ шмат нагаварыла пра славянскае братэрства, пра «Святую Русь» і г.д., толькі зусім у процілеглым ключы ў параўнанні з тым, што мы чуем з расійскіх тэлеканалаў. А напрыканцы яшчэ і выказала захапленне нашай мовай, якую ёй так і не атрымалася вывучыць.

Карацей, атрымаў стопіцоты раз ўрок, што свет не чорна-белы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?