Абаронца барысаўскага БАТЭ Анры Хагуш у чарговы раз заявіў, што гатовы прыняць беларускае грамадзянства і выступаць за нашу нацыянальную зборную.

Кіраўнік Беларускай федэрацыі футболу Генадзь Нявыглас сказаў у інтэрв’ю газеце «Все о футболе», што абмяркоўваў гэтае пытанне з Хагушам. Цяпер канчатковае слова за трэнерам зборнай Берндам Штанге, які цяпер у адпачынку. Зрэшты, немец ужо выказваў сваю зацікаўленасць у гэтым футбалісце.

Нагадаем, што апошнія два сезоны выхаванец школы маскоўскага «Спартака» Анры Хагуш гуляў у складзе чэмпіёна Беларусі. За моладзевую зборную Расіі ўраджэнец Абхазіі правёў адзін таварыскі матч, таму перашкод для выступленне за Беларусь у яго няма.

Цяпер Анры Хагуш разглядае варыянты далейшага клубнага працаўладкавання. На абаронца прэтэндуюць піцерскі «Зеніт», а таксама маскоўскі ЦСКА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?