Усяго патроху22

10 мільёнаў даляраў за чаравік

60-гадовы бізнэсовец з Саудаўскай Аравіі (былы настаўнік - багатыя ж там настаўнікі) прапануе выкупіць за 10 мільёнаў даляраў чаравік, кінуты ў прэзідэнта Буша.

60‑гадовы бізнэсовец з Саудаўскай Аравіі (былы настаўнік — багатыя ж там настаўнікі) прапануе выкупіць за 10 мільёнаў даляраў чаравік, кінуты ў прэзідэнта Буша.

Нагадаем, што чорныя чаравікі кінуў у амерыканскага прэзідэнта 29‑гадовы карэспандэнт ірацкага тэлеканалу «Аль‑Багдадзія» Мунтадар аз‑Зэйдзі. Пры гэтым маладзён выгукнуў: «Гэта – развітальны пацалунак ад ірацкага народу табе, сабака!». Карэспандэнта арыштавалі. Цяпер адбываецца праверка, ці не быў ён пад уздзеяннем алкаголю ці наркатычных сродкаў падчас свайго ўчынку.

Лёс «сродку атакі» на сёння невядомы. Паводле адной з версій, абутак мог быць сканфіскаваны ірацкімі службамі бяспекі. Іншая версія палягае ў тым, што чаравікі маглі знесці ў якасці сувеніра супрацоўнікі адміністрацыі Буша.

Аднак калі справа дойдзе да суда і аз‑Зэйдзі будзе прызнаны невінаватым, то ён зможа патрабаваць вярнуць яму «праслаўлены» абутак.

З прапановай выкупіць чаравікі амаль адразу выступіў тэхнічны дырэктар ірацкай футбольнай каманды Аднан Хамад. Ён прапанаваў заплаціць 100 тысячаў даляраў. Паводле Хамада, «ірацкі журналіст Мунтадар аз‑Зэйдзі такім учынкам выказаў стаўленне ўсіх іракцаў да Буша.

Учора іншы ірацкі бізнэсмен прапанаваў заплаціць «любую разумную» суму за пару чаравікоў. І вось саудаўскія СМІ агучылі кошт у 10 мільёнаў.

У разе правядзення ўгоды такія чаравікі стануць самым дарагім абуткам за ўсю гісторыю продажаў.

Лідэр лівійскай рэвалюцыі палкоўнік Муамар Кадафі ўжо абвесціў, што ўзнагароджвае аз‑Зэйдзі лівійскім медалём «За адвагу». Кадафі таксама паведаміў што ўжо больш за 200 адвакатаў выказалі жаданне быць абаронцамі журналіста ў судзе.

У арабаў лічыцца знявагай нават паказаць другому чалавеку падноскі, а ўжо шпурнуць — поўны здзек.

Каментары2

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава20

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскіх дыпламатаў затрымалі ў брытанскім парламенце3

Гэтыя прадукты могуць знізіць рызыку развіцця раку тоўстай кішкі — самага распаўсюджанага ў Беларусі1

«Чаму пад выглядам трохпакаёвых кватэр сталі прадаваць двухпакаёвыя?» Блогерка крытыкуе рынак нерухомасці9

За ўдзел у пратэстах судзяць выкладчыцу Універсітэта фізкультуры3

Падлічылі медыянны заробак. Роўна палова беларусаў атрымлівае на рукі менш за $4545

Трамп прызначыў зорных спецпасланнікаў у Галівудзе. Сярод іх Мэл Гібсан12

Следчыя змаглі знайсці забойцу мытніка, цела якога знайшлі ў Гомелі ў 2002 годзе6

Палітзняволенага Юрася Зянковіча здымалі, падобна, у гатэлі «Еўропа»5

У Грузіі за паўтара года сем грамадзян Беларусі скончылі жыццё самагубствам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава20

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →