Інцыдэнт адбыўся 9 студзеня каля вёскі Ленін Жыткавіцкага раёна. Па драўляным мосце ехаў аўтамабіль і ўпаў у раку паведамляецца ў групе Укантакце ЧП Беларусь | Будзь у курсе!.

Як распавёў адзін з падпісантаў, дзяўчына на Rover пераязджала мост, у аўто лопнула кола і машыну панесла. На шчасце, кіроўца не пацярпела. Выбрацца з ёй дапамог іншы кіроўца, што праязджаў міма, піша Tut.by.

Мост праз раку Случ паміж аграгарадком Ленін і вёскай Нова-Ленін зусім новы. Узвялі яго ў канцы лістапада вайскоўцы. З'яўленне новага збудавання вырашыла праблемы мясцовых жыхароў, бо раней, каб дабрацца на іншы бераг ім было неабходна рабіць крук за 30 км.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0