Суд Першамайскага раёна Мінска вынес рашэнне па крымінальнай справе аб незаконным абароце наркотыкаў, звязанага з гібеллю ад перадазіроўкі 19-гадовай студэнткі.

Абвінавачаныя — сем чалавек. Усіх іх вінавацілі ў незаконным без мэты збыту набыцці, захоўванні наркатычных сродкаў.

Суд прызнаў ўсіх фігурантаў вінаватымі. Двое з іх прысуджаныя да абмежавання волі на тэрмін 2 і 3 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову.

Астатнія атрымалі пакаранне ў выглядзе 2 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?