Супрацоўнікі міліцыі затрымалі пяць актывістаў руху «Маладая Беларусь».

Яны раздавалі ў студэнцкім гарадку БДУ ўлёткі з партрэтамі зніклых Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Анатоля Красоўскага і Змітра Завадcкага.

Затрыманых адвезлі ў міліцыю.

Артур Фінькевіч, Алег Кароль, Алесь Сцепаненка, Валеры Саковіч і Сяргей Кастыленка знаходзяцца ў міліцыі Маскоўскага раёна.

Дзень Салідарнасці сёння будуць адзначаць актывісты ўсіх моладзевых арганізацый.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0