Частковае прыпыненне работы ўрада ЗША можа каштаваць эканоміцы краіны больш, чым будаўніцтва сцяны на мяжы з Мексікай, паведамляе CNBC.

Станам на пятніцу, эканоміка ЗША губляе 3,6 мільярда даляраў. Калі частковае спыненне работы ўрада працягнецца яшчэ 2 тыдні, яго кошт перавысіць цану сцяны на мяжы з Мексікай.

Адзначаецца, што праз «шатдаўн», які пачаўся 22 снежня, 800 тысяч дзяржслужачых не атрымалі зарплаты. На працягу тыдня звольнілі 380 тысяч работнікаў, астатнія працуюць без заработнай платы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0