На востраве Тайвань 33-гадовага жыхара аштрафавалі на $2 тысячы за адпраўку ката паштовай службай, паведамляе BBC.

Ён адправіў шатландскага аблавухага ката ў кардонцы. Гарадскі інспекцыйны цэнтр па ахове жывёл і аховы здароўя ў горадзе Тайбэй прызнаў мужчыну вінаватым у парушэнні закона аб ахове жывёл.

Пасля высветлілася, што кот не быў вакцынаваны ад шаленства. За гэта гаспадару далі яшчэ $1 тысячу штрафу.

Мужчына патлумачыў, што хацеў вярнуць ката ў прытулак, бо ў яго бракавала часу даглядаць яго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0