Мокры снег і да плюс 2 градусаў чакаецца ў Беларусі 13 студзеня, паведамляе Белгідрамет.

У бліжэйшыя суткі будзе воблачна. Часам магчымы ападкі: снег, мокры снег, па Брэсцкай і Гродзенскай абласцях днём будзе пераходзіць у дождж. Месцамі чакаецца туман, галалёд, на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе заходні з пераходам на паўднёвы ўмераны, днём парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да мінус 7 градусаў, удзень — да 2 градусаў вышэй за нуль.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0